27 лiпеня 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычны аглядальнік распавёў, што даб'е войска РФ раней, чым гэта зробяць УСУ

13
Палітычны аглядальнік распавёў, што даб'е войска РФ раней, чым гэта зробяць УСУ

«Вайну весці вораг не зможа».

Несуцяшальны прагноз для расейцаў агучыў палітычны аналітык Іван Якавіна ў чарговым аналітычным відэа на канале YouTube. Экспэрт уважае, што падрыў расейскай эканомікі павінен стаць для Украіны прыярытэтам нумар 1, бо калі грошай не будзе, то і вайну весці вораг не зможа.

Журналіст-міжнароднік выказаў свой пункт гледжання наконт дзейснай «зброі», якую варта выкарыстоўваць супраць расейцаў: «Я шмат казаў пра НПЗ і пра іх важнасць для Расеі, таму што яны зʼяўляюцца вельмі важным складнікам расейскай нафтавай сферы, а нафтавая сфера – гэта «хрыбет» расейскай эканомікі. Тут асаблівыя доказы не патрэбныя, паколькі самая важная частка расейскай эканомікі – гэта нафтавая сфера. Калі б не было ў Расеі нафты, то вайна ўжо даўно скончылася б, таму што Расеі не было б чым яе фінансаваць».

«Пакуль ёсць нафтавая сфера, пакуль працуюць нафтаперапрацоўчыя расейскія заводы, Расея будзе працягваць весці вайну. Чым менш будуць працаваць нафтаперапрацоўчыя заводы, тым большая будзе ў Расеі інфляцыя. На мой погляд, хочаце верце, а хочаце – не, я абсалютна перакананы, што Расея прайграе гэтую вайну не столькі праз дзеянні ўкраінскага войска, колькі праз эканамічныя цяжкасці, між іншым праз інфляцыю. Інфляцыя, я думаю, будзе самай галоўнай зброяй», – падкрэсліў палітычны аналітык.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках