25 снежня 2024, Серада, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца: Амапаўцы закідвалі пратэстуючых ў аўтазак і там працягвалі збіваць

45
Відавочца: Амапаўцы закідвалі пратэстуючых ў аўтазак і там працягвалі збіваць

Адзін са сведак разгону кіроўцаў на памежным пераходзе Брузгі сказаў, што спецназаўцы жорстка збівалі ўдзельнікаў акцыі.

Ён кажа, што міліцыянты закідвалі пратэстуючых ў аўтазак і там працягвалі збіваць. Суразмоўца «Радыё Свабода» бачыў не менш за 10 збітых чалавек. Відавочца кажа, што ў акцыі ўдзельнічала каля сотні чалавек.

«Людзі абаранялі сваё жыццё. Так, гэта, можа, і не заўсёды легальна, але ў людзей няма іншага выйсця. Усе ведаюць, хто вінаваты ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі. Не салярка ў гэтым вінаватая», - кажа відавочца падзеяў.

Па словах іншага сведкі падзеяў, людзі абураліся, што нельга зараз ездзіць у Польшчу кожны дзень. Не ўсе возяць туды салярку, у іншых ёсць свой бізнес у Польшчы ці сваякі жывуць там. Атрымалася, што паехаць у любы зручны для сябе час нельга, людзей рэальна ўчора не прапускалі за мяжу, кажа ён.

Стыхійную акцыю пратэсту на памежным пераходзе «Брузгі» 12 чэрвеня жорстка разагнаў гарадзенскі АМАП. Паведамляецца пра дзясяткі збітых і затрыманых. Пры разгоне амапаўцы ўжывалі слёзатачывы газ. Людзі пратэставалі супраць забароны беларускіх уладаў на вываз шэрагу тавараў за мяжу. Гандаль доўгія гады заставаўся галоўнай крыніцай прыбыткаў для жыхароў памежжа.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках