5 снежня 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы перакрылі памежпераход ў Брузгах (Відэа)

198
Кіроўцы перакрылі памежпераход ў Брузгах (Відэа)

(абноўлена) Гарадзенскія кіроўцы правялі страйк, перакрыўшы дарогу каля памежнага пераходу Брузгі.

Незадаволенасць была выкліканая гармідарам на мытні на мяжы з Польшчай, паведамляюць чытачы «Нашай Нівы».

Пасля забароны вывазу паліва і спажывецкіх тавараў многіх кіроўцаў 12 чэрвеня заварочвалі назад. У прыватнасці, не прапускалі тых, хто ехаў другі дзень запар. Гэта выклікала масавую незадаволенасць.

Страйк пачаўся прыкладна а 18-й гадзіне. У ім прынялі ўдзел больш за сто чалавек. Супраць страйкоўцаў быў кінуты АМАП. Супрацьстаянне бачнае на дасланым відэа. Страйкоўцы сашчапіўшы рукі і не саступілі АМАПу. У самы напружаны момант страйкоўцы заспявалі беларускі гімн. АМАП пад апладысменты на нейкі час адступіў.

Разагнаць мітынгоўцаў атрымалася толькі пасля таго, як спецназ ўжыў супраць іх слёзатачывы газ. Некалькі ўдзельнікаў страйку былі затрыманыя.

Памежны гандаль быў галоўным заробкам для многіх гарадзенцаў, балазе жыхарам прымежных раёнаў лягчэй атрымаць польскую візу.

Пасля таго як акцыяй пратэсту ў Менску атрымалася дабіцца зніжэння коштаў на бензін, у Гародні таксама спадзяюцца дабіцца рацыянальнага мытнага рэжыму.

Напісаць каментар 198

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках