У Мінску Volkswagen вылецеў з дарогі і збіў пешахода
1- 9.11.2026, 17:18
Папярэдне, кіроўцу стала дрэнна падчас руху.
Жудаснае ДТЗ адбылося сёння раніцай у Мінску. 55-гадовы кіроўца Volkswagen ехаў па праездзе вуліцы Герояў 120-й Дывізіі, выехаў за межы праезнай часткі і збіў пешахода. Папярэдне, мужчыне стала дрэнна падчас руху.
ДАІ Мінска ўдакладняе, што кіроўца абмежаваны ў праве кіравання транспартнымі сродкамі па медыцынскіх паказаннях.
Аўтамабіліст і пешаход дастаўлены ў бальніцу для абследавання.


