9 лiстапада 2026, панядзелак, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вольныя Купалаўцы» запрашаюць на прэм'еру

«Вольныя Купалаўцы» запрашаюць на прэм'еру

17, 18 і 19 лістапада.

Прэм'ера новага спектакля «Вольных Купалаўцаў» адбудзецца ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Замак Уяздоўскі» (Laboratorium | Зала імя В. Крукоўскага) у Варшаве (Jazdów 2, 00-467 Warszawa). Убачыць яго можна 17, 18 і 19 лістапада.

«Праект-кааперацыя, праект-эксперымент, праект, у якім знайшлося месца для гумару і смутку, пранізлівых песень і дасціпных рэплік, — так апісваюць новы спектакль яго аўтары. — Так сталася, што адпаведную п'есу знайсці не ўдалося, таму ўдзельнікі вырашылі напісаць яе самі — каб выказаць уласныя думкі і пачуцці».

Эмігранцкае кабарэ «Адысэя» — гэта гісторыя пра шлях дадому, поўны прыгодаў; пра міф, што становіцца рэальнасцю; і пра гульню, з якой не заўсёды можна проста выйсці.

Драматург і рэжысёр: Мікалай Мішын

Музыка і тэксты песень: Уладзімір Пугач

Мастак-пастаноўшчык і мастак па касцюмах: Міла Гогенка

Графічны дызайн: Алена Алешка

У ролях: Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Дзяніс Дудзінскі і Уладзімір Пугач.

Узроставае абмежаванне: 18+

Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы горада Варшавы.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲