У Расіі заканчваецца бензін пасля новых удараў Украіны
1- 9.11.2026, 16:24
Дэфіцыт ахапіў прынамсі сем рэгіёнаў РФ.
Прынамсі ў сямі рэгіёнах Расіі зноў не стае паліва: вадзіцелі гадзінамі стаяць у чаргах на АЗС, а ўлады ўводзяць ліміты на продаж бензіну і дызелю.
Пра гэта піша Reuters са спасылкай на афіцыйных асоб і расійскія СМІ. Прычына — украінскія ўдары па васьмі буйных НПЗ за апошнія дзве тыдні.
Украіна рэзка ўзмацніла атакі на нафтаперапрацоўку пасля 30 кастрычніка, калі сарвалася абвешчанае Дональдам Трампам «энергетычнае перамір'е» паміж Кіевам і Масквой.
Forbes.ua адзначае, што падчас апошняй атакі Украіна ўдарыла па НПЗ у Кірышах Ленінградскай вобласці, другім у Расіі па аб'ёме перапрацоўкі.
У Карэліі на АЗС уздоўж трас цяпер прадаюць не больш за 30 літраў бензіну і 50 літраў дызелю ў адны рукі, заявіў у нядзелю кіраўнік рэспублікі. Продаж паліва ў каністры цалкам спынілі. У Бурацыі аналагічныя ліміты ўвялі запраўкі «Роснефть» у Улан-Удэ. Падобныя абмежаванні дзейнічаюць у Забайкальскім і Краснаярскім краях, Ніжагародскай, Архангельскай і Пензенскай абласцях.
Удары падрываюць здольнасць Расіі вырабляць бензін і дызель. Гэта пагражае не толькі ўнутранаму рынку, але і можа сарваць дамоўленасць Пуціна і Трампа аб экспарце расійскага дызелю на сусветныя рынкі і ў ЗША.