«Беларуса і расіяніна зблытаць немагчыма»
- 9.11.2026, 16:30
У чым адрозненне?
Карыстальнік сацсеткі Threads звярнуўся да падпісчыкаў з прапановай назваць адметныя рысы беларусаў. Ён падкрэсліў, што яго цікавіць, у першую чаргу, меркаванне прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.
«Мне як беларусу цікава, чым адрозніваюцца беларусы ад расіян паводле меркавання прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў», — напісаў ён.
Карыстальнікі сацсеткі пералічылі адметныя рысы, па якіх лёгка вызначыць беларуса. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
- Беларусы адрозніваюцца знешнасцю. Балцкая антрапалогія. Правільныя, прыгожыя рысы твару. Немагчыма зблытаць умоўнага рускага і беларуса. Абсалютна розны тыпаж.
- Беларусы ветлівыя і выхаваныя.
- Беларусы бліжэй да палякаў. Больш светлыя і еўрапейскія.
- Я нядаўна была ў Беларусі. Там проста неверагодна чыста. Я нават не стрымалася і ў двары ў Мінску сама падняла ўпакоўку ад марозіва і выкінула ў сметніцу. Вялікая павага беларусам, бо гэта шмат пра што сведчыць. І ўвогуле заўважыла, што людзі ветлівыя і спакойныя. А я ведаю, пра што кажу, бо працую з людзьмі.
- Беларусы менш лаяцца матам і менш хлусяць без сэнсу. Раней былі весялейшыя, цяпер нейкія сумныя. Менш нахабныя.
- У беларусаў гумар іншага парадку, зусім іншае стаўленне да якасці, а базавая прыстойнасць — не пытанне, а фактар, які вызначае жыццё супольнасці. Такі, ведаеце, люкс па змаўчанні.
- Беларусы прыгожыя.
- Беларусы дабрэйшыя і спагадлівейшыя. У РФ чалавек чалавеку — воўк, усе вельмі грубыя і груба размаўляюць.