27 снежня 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў «раскулачыць» гастарбайтэраў

439
Лукашэнка загадаў «раскулачыць» гастарбайтэраў

З беларусаў, якія з'язджаюць на заробкі за мяжу будуць «здымаць тры шкуры».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава не зацікаўленая ў неарганізаваным выездзе за мяжу беларускіх будаўнікоў, прапанаваўшы шэраг спосабаў па ягоным прадухіленні.

«Мы ў гэтым не зацікаўленыя. Таму мы павінныя гэтым «лятунам» сказаць: ты паехаў неарганізавана зарабляць у іншую дзяржаву і ў краіну грошай не прыносіш. Едзь. Але, першае: камунальныя паслугі стоадсоткава сям'я аплочвае. Медыцынскае забеспячэнне тваё асабістае, а сям'ю, дзяцей мы не чапаем, стоадсоткава аплочваеш», - заявіў А. Лукашэнка, наведваючы ў сераду пляцоўку па забудове мікрараёна N5 пасёлку «Усходні» ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

«Ты сацыяльную нагрузку не нясеш, дзяржаве не дапамагаеш. Так давай за камуналку і медзабеспячэнне заплаці. Тады ён тысячу разоў падумае: ехаць ці не ехаць», - сказаў Лукашэнка. «А так, зламаў нагу, галаву яму там адкруцілі, а мы тут яго бясплатна лечым. Камунальныя паслугі аплочвае на 22-25%, а не 100%. Зарабіў грошы – плаці», - падкрэсліў ён. «Таму што мы, тыя, што засталіся тут, плацім падаткі, забяспечваем ахову здароўя, камуналку», - сказаў дыктатар. «Мы не забараняем ехаць, але плаці тут», - дадаў ён.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў ўрада, Лукашэнка сказаў: «Неадкладна выконвайце, з другога паўгоддзя».

Дыктатар таксама лічыць, што людзі, якія жывуць у Менску, у большасці сваёй, павінныя вырашаць жыллёвае пытанне за свой кошт, без дапамогі дзяржавы.

«Я схіляюся да таго, што менчукі павінныя сабе будаваць жыллё самі, калі хочуць жыць у Менску», - адзначыў Лукашэнка.

Па ягоных словах, «Менск - гэта асаблівасць, і да гэтай асаблівасці трэба падысці акуратна». «Вастрыня ўзнікае ў сувязі з тым, што ўсе хочуць жыць у Менску», - сказаў ён.

Лукашэнка не выключыў, што ў Менску будзе абмяжоўвацца будаўніцтва жылля. «Ільгатаваць і падштурхоўваць людзей трэба туды, дзе патрэбная працоўная сіла», - сказаў т.зв. прэзідэнт. Па ягоных словах, «трэба зыходзіць з прынцыпаў, па якіх жыве свет, і ільгатаваць тых, каго неабходна».

Напісаць каментар 439

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках