10 траўня 2024, Пятніца, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перапалоханы дыктатар абяцае «шарахнуць»

412
Перапалоханы дыктатар абяцае «шарахнуць»

Лукашэнка назваў пратэстуючых беларусаў «звычайнымі спекулянтамі».

Беларускі дыктатар заявіў, што ўлады не дапусцяць ніякіх страйкаў, у тым ліку і несанкцыянаваных акцый на межах з сумежнымі дзяржавамі.

«У нас «свядомыя» (апазіцыя - ІФ) у Менску, у сацыяльных сетках у Інтэрнэце заклікаюць да страйку, страйкі на мяжы ладзяць. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну, што не паспеюць за мяжу перабегчы», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у ходзе працоўнай паездкі ў Менскую вобласць, перадае «Інтэрфакс».

«Ладзяцьць там забастоўкі (на мяжы з Польшчай - ІФ), што ім не дазволілі за бесцань вывозіць паліва, цыгарэты, іншыя тавары. Раней такіх называлі спекулянтамі. Яны ж і ёсць спекулянты», - сказаў беларускі дыктатар.

Па ягоных словах, «гэта - так званая рынкавая эканоміка». «Нідзе гэтага няма, а ў нас гэты рынак насаджаюць», - адзначыў А. Лукашэнка. «Я што, на гэта глядзець буду?», - заўважыў прэзідэнт. Па ягоных словах, «вось сюды трэба прыйсці, на гэтае поле...». «І папрацаваць», - дапоўніў дыктатара кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства.

«Цяпер трэба падціснуцца, эканоміць. Але не трэба, як вучаць нашыя «свядомыя» зацягваць паясы. Нічога зацягваць не трэба. Працаваць так, як працавалі, але трэба сціснуцца на 30-33% і знізіць сабекошт», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 412

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках