27 лiстапада 2024, Серада, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: Як я ехаў па этапе

35
Аляксандр Атрошчанкаў: Як я ехаў па этапе

Палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў дае рэкамендацыі, як сабраць родных, калі іх адпраўляюць пасля суда ў калонію.

Сам Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, адбывае пакаранне ў выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі «Віцьба-3». Па просьбе жонкі ён напісаў рэкамендацыі сваякам іншых вязняў сумлення, што ім трэба перадаць у СІЗА перад адпраўленнем у калонію. Тэкст ліста Дар'я Корсак перадала сайту charter97.org.

«Тут, як і ў многіх іншых сферах, існуе два супрацьлеглыя падыходы: арыштанскі і дылетанцкі. Дылетанцкі заключаецца ў тым, каб везці з сабой 28 кяшэраў і ўвесь цыганскі табар. Мінусы гэтага падыходу ў тым, што гэта вельмі цяжка фізічна, акрамя таго, ручкі кяшэра ці рука, якой яго цягнеш, можа адарвацца ў самы непрыдатны момант: напрыклад, падчас спрынту з аўтазака ў «Сталыпін», які адбываецца ў цемры, дакладней, ў сляпучым святле пражэктара, брэху сабак і крыках канваіраў. Як ты разумееш, сабраць рассыпанае дабро ў такім становішчы, мякка кажучы, ніхто не дапаможа.

Акрамя таго, у вагоне знаходзішся ў купэ з 10-13 таварышамі па няшчасці, якія таксама едуць са сваімі кяшэрамі, многае з якіх ужо стаяць на галовах. Яшчэ адзін нямалазначны мінус такога падыходу ў тым, што даводзіцца прайсці праз незлічоную колькасць шмонаў. У мяне, напрыклад, за 36 гадзін, якія прайшлі з моманту выезду з «амерыканкі» да заезду ў карантын калоніі, іх адбылося не памятаю колькі, але мінімум 6. Кожны раз усё вытрасаецца, высыпаецца, растрасаецца, прамацваюцца шоўчыкі і г.д. Г.зн. кожны раз трэба ўсё складаць па новай, кожны раз гэта ўводзіць арыштантаў ў стан, блізкаі да гістэрыкі, бо час і месца абмежаваныя, а абстаноўка далёкая ад спакойнай, Акрамя таго, кожны шманаючы мае свой погляд і меркаванне на тое, што можна, а што нельга, г.зн. на кожным шмоне нешта больш-менш правамерна не прапускаецца, што ніяк не дадае душэўных сіл. І гэта пры тым, што ўсе шмоны майго этапу, за выключэннем «развітальнага» шмону на «амерыканцы», былі, так бы мовіць, з чалавечым тварам, а канвой быў вельмі карэктным. Ну і ў выніку, нейкія рэчы не былі прапушчаныя ў калонію. Карацей, я ехаў па такім падыходзе, і мне не спадабалася.

Другі падыход - арыштанскі. Нармальныя арыштанты едуць на этап у спартовым касцюме і з маленькім кяшэрачкам ці нават невялікай спартовай сумкай, дзе акуратненька складзеныя цыгарэты, гарбата, пайка (сала, шакалад, цукеркі, трохі ролтану), кіпяцільнік, змена бялізны. Ад сябе дадам некалькі пластмасавых місак, пластмасавы кубак, мінімум лекаў (аспірын, колдрэкс, анальгін, ну і тыя лекі, якія арыштант прымае штодня, калі прымае). На сабе лепш за ўсё мець спартовы касцюм. Г.зн. тое, што спатрэбіцца ў карантыне, астатняе можна абмяняць, пасля таго як гіпатэтычны арыштант паднімецца ў атрад. Калі ён пражэрлівы, то ўсе рэчы лепш перадаць у рэчавых перадачах, і прадукты - у прадуктовых. Здаецца, усе рэкамендацыі. Ну так, забыўся. Галоўнае - слухаць усё, што кажа сам арыштант, і не слухаць парадаў з боку, думаючы, што хтосьці ведае лепш за яго».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках