10 красавiка 2024, Серада, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Парфёнаў падпісаў паштоўку прэс-сакратару Саннікава

8
Леанід Парфёнаў падпісаў паштоўку прэс-сакратару Саннікава

Вядомы журналіст Леанід Парфёнаў падпісаў паштоўку беларускаму палітвязню Аляксандру Атрошчанкаву, асуджанаму на 4 гады турмы.

- Я перакананы, што ў спрэчцы паміж уладай і грамадзянінам грамадзянін заўсёды мае рацыю, а ўлада заўсёды не правая. Таму што ўлада, асабліва ў такой сітуацыі, яна самы галоўны гулец, але і яшчэ і суддзя. Яна сама на полі больш за ўсіх гуляе і сама кажа, якія галы лічыць забітымі і хто тут правілы парушае. Гэта не прыдатныя паводзіны. У нас цяжкая ў гэтым сэнсе традыцыя, агульная традыцыя, і ў Расеі і ў Беларусі: занадта моцнай улады і занадта слабых грамадзян. І пакуль, на жаль, яна пераважае.

Тым вышэй асабістая грамадзянская доблесць тых нямногіх, хто і ў гэтых умовах усё роўна не хоча згаджацца з прапанаванымі, навязанымі правіламі гульні.

.

Леанід Парфёнаў - вядомы журналіст, тэлевядоўца. Аўтар і вядоўца мноства тэлепраектаў, у прыватнасці, цыкла дакументальных перадач «Намедни».

Уладальнік 4 прэмій ТЭФІ і шэрагу іншых узнагарод за прафесійную дзейнасць.

Вы таксама можаце падтрымаць палітвязняў, напісаўшы ім паштоўку прама па Інтэрнэце: http://pashtouka.org.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках