«Будзе ой-ей-ей!»: Стралкоў расказаў расіянам, што адбываецца на фронце
- 31.10.2026, 9:39
- 4,400
Украіна перахапіла ініцыятыву і контратакуе амаль па ўсёй лініі фронту.
Наступ расійскай арміі ва Украіне спынены, на шэрагу напрамкаў ёй даводзіцца адступаць. І гэта толькі пачатак, перакананы Z-патрыёт, ваенны злачынца Ігар Стралкоў (Гіркін).
Ліст Стралкова 30 кастрычніка быў апублікаваны ў яго асабістым Telegram-канале, перадае Dialog.UA.
Z-патрыёт высмеяў заявы Генштаба РФ і дыктатара Уладзіміра Пуціна пра «бесперапыннае наступленне» ва Украіне і захоп украінскіх вёсак і гарадоў.
Паводле яго звестак, сітуацыя цалкам адваротная — РФ страчвае раней захопленыя тэрыторыі. «На фронце нашы войскі бесперапынна атакуюць і гэтак жа бесперапынна прасоўваюцца ў раней «поўнасцю вызваленай» Канстанцінаўцы, у Арэхаве, у Дабраполлі, але ўжо далёка за межамі раней «амаль вызваленага» Лімана. Зноў у нас поспехі ці то ў самой Малай Токмачцы, ці то ўсё ж яшчэ паблізу. А ворагі ўсё контратакуюць і контратакуюць. Цяпер амаль па ўсім фронце. У цэлым сітуацыя зразумелая — наша наступленне завяршылася амаль паўсюль, і цяпер пайшоў адкат на старыя пазіцыі, бо замацавацца на новых не атрымліваецца ва ўмовах панавання ў паветры рояў варожых БПЛА і адсутнасці ў нас знішчальнай БПЛА-авіяцыі, здольнай ачысціць неба ад мір'ядаў варожых «птушачак». Што ж, сумна, але чакана», — напісаў Стралкоў.
Ён упэўнены, што праблемы РФ на полі бою будуць хутка пагаршацца, бо Украіна, відавочна, перахоплівае ініцыятыву. «Дык яшчэ будзе ой-ей-ей! І «будзе» з кожным месяцам усё «мацней, далей, глыбей і больш», пакуль у Крамлі упіваюцца дыпламатычнымі поспехамі», — паскардзіўся Z-патрыёт.