Дзень салідарнасці прайшоў у Гаазе
5- 20.06.2011, 7:22
19 чэрвеня ў Гаазе, Нідэрланды, адбылася акцыя салідарнасці са шматлікімі беларускімі палітвязнямі і іхнімі сем'ямі.
Акцыя прайшла ля будынка Міжнароднага суда ў Гаазе. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты палітычных зняволеных і плакаты з лозунгамі «Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі! «Дыктатар у Беларусі - ганьба Еўропе» і іншыя. Акцыя працягвалася адну гадзіну.