27 снежня 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр юстыцыі «аб працяглым плясканні ў ладкі без аніякіх прычынаў»

102
Міністр юстыцыі «аб працяглым плясканні ў ладкі без аніякіх прычынаў»

Ніякай адказнасці для людзей, якія стаяць на плошчы і не парушаюць грамадскі парадак, не прадугледжана.

Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў на адной з сустрэч з насельніцтвам, паведамілі карэспандэнту БелТА у Мінюсце.

Міністр адзначыў, што калі грамадзянін проста стаіць на плошчы ці вуліцы і не парушае грамадскі парадак, то ніякай адказнасці, у тым ліку адміністрацыйнай, не надыходзіць. Калі чалавек пляскае ў ладкі, то гэта таксама не супрацьзаконна. Аднак кіраўнік ведамства дадаў, што калі плясканне доўгае і беспадстаўнае - «гэта пытанне да вузкіх спецыялістаў, якія магчыма захочуць праверыць ягоны стан здароўя».

Іншая справа, калі вялікая група людзей ўстане на плошчы і будзе «проста стаяць» альбо «проста пляскаць у далоні», сказаў Віктар Галаванаў «Тут, на мой погляд, як раз іхняя свабода скончваецца і надыходзіць свабода тых, хто вяртаецца з працы альбо прыйшоў на плошчу адпачыць ці пагуляць з дзецьмі. Ім гэты натоўп перашкаджае», - падкрэсліў міністр.

У гэтым выпадку цалкам правамерныя дзеянні працаўнікоў міліцыі, якія прапануюць «проста пастаяць» альбо «проста папляскаць у ладкі» ў іншым месцы, не замінаючы людзям. Калі ж «пляскаўцы» адмовяцца, то органы ўнутраных спраў могуць расцаніць гэтыя дзеянні як парушэнне грамадскага парадку, а суд вызначыць канкрэтную меру пакарання.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках