Аўтарытэт для дыктатара
24- 3.06.2011, 9:56
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета міністраў Кубы Рауля Кастра з юбілеем.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага дыктатара.
«У Беларусі з глыбокай павагай ставяцца да Вас як да мудрага і аўтарытэтнага дзяржаўнага дзеяча, які паслядоўна і самааддана працуе дзеля ўмацавання высокіх дасягненняў кубінскай рэвалюцыі, абароны суверэнітэту сваёй Айчыны, забеспячэння сацыяльнай роўнасці і далейшага павышэння дабрабыту кубінскага народа», - заявіў Лукашэнка ў пасланні .