25 снежня 2024, Серада, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар не збіраецца вызваляць палітвязняў

170
Дыктатар не збіраецца вызваляць палітвязняў

Лукашэнка заявіў, што кандыдаты ў прэзідэнты і іхнія паплечнікі «панеслі заслужанае пакаранне».

«Нягледзячы на каласальны ціск звонку, суддзямі былі кваліфікавана і пісьменна, у поўнай адпаведнасці з законам праведзеныя працэсы над арганізатарамі масавых беспарадкаў і пагромшчыкамі Дома ўрада. Вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне», - адзначыў беларускі дыктатар у пятніцу, адкрываючы нараду па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, перадае «Інтэрфакс».

«Гэта кажа аб высокім прафесійным узроўні беларускага судзейскага корпуса, рашучасці ў барацьбе з небяспечнымі і негатыўнымі праявамі», - лічыць Лукашэнка.

Па ягоных словах, за мінулыя тры гады адбылося нямала важных падзеяў у жыцці нашай дзяржавы: «суды, як адна з галін улады, не заставаліся ў баку ад тых працэсаў, якія адбываюцца ў нашым грамадстве».

Нагадаем, што пасля прэзідэнцкіх выбараў да тэрмінаў ад 3 да 6 гадоў пазбаўлення волі былі асуджаныя больш за 30 чалавек, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Зміцер Ус.

Напісаць каментар 170

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках