29 снежня 2024, Нядзеля, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сірыі адключылі Інтэрнэт

17
У Сірыі адключылі Інтэрнэт

У сірыйскіх гарадах Дамаск і Латакія адключылі доступ у Інтэрнэт.

Пра гэта ў пятніцу, 3 чэрвеня, са спасылкай на словы мясцовых жыхароў паведамляе Agence France-Presse.

Па дадзеных блога канала «Аль-Джазіра», у краіне адключылі ўсе віды інтэрнэт-доступу (3G, DSL, Dial-up), у тым ліку і ва ўрадавых установах. Відавочцы паведамляюць аб адключэнні доступу ў сетку ў сталіцы краіны Дамаску, ягоных прыгарадах, а таксама Латакі, Хомсе, Дараа, Джэбле і Хасеке.

Аб падзенні інтэрнэт-актыўнасці сірыйскіх карыстальнікаў сведчыць і спецыяльны сэрвіс Google.

Паводле інфармацыі AFP, адключэнне доступу ў Сеціва можа быць звязанае з дэманстрацыямі супраць рэжыму прэзідэнта Башара Асада, якія працягваюцца ў краіне.

Хваля антыўрадавых выступаў у Сірыі пачалася ў канцы сакавіка 2011 года. Улады адрэагавалі на акцыі пратэсту неадназначна - з аднаго боку, дэманстрантаў жорстка разагналі, з другога, прэзідэнт паабяцаў правесці ў краіне рэформы.

Агульная колькасць ахвяраў хваляванняў у Сірыі на канец мая, па розных дадзеных, перавысіла тысячу чалавек. Больш за 10 тысяч чалавек былі арыштаваныя ўладамі.

Пры гэтым у сераду, 1 чэрвеня, стала вядома аб гібелі яшчэ каля 40 мірных жыхароў у горадзе Растан, куды для падаўлення хваляванняў былі ўведзеныя ўрадавыя войскі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках