8 траўня 2024, Серада, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пагражаў адміністратару беларускай суполкі Vkontakte.ru

10
КДБ пагражаў адміністратару беларускай суполкі Vkontakte.ru

Сяргея Паўлюкевіча папярэдзілі аб адказнасці за арганізацыю масавых пратэстаў.

Адміністратар супольнасці «Марш мільёнаў» ў сацыяльнай сеткі Vkontakte.ru Сяргей Паўлюкевіч звязаўся з журналістамі «Нашай Нівы» і ў тэлефоннай размове распавёў пра абставіны свайго затрымання.

У пятніцу, 3 чэрвеня, да яго дадому прыехалі тыя самыя два супрацоўнікі КДБ, якія раней спрабавалі завербаваць маладога чалавека. Яны сказалі, каб Сяргей «збіраўся да іх на размову». Забралі таксама ягоны кампутар. Пры гэтым ніякіх дакументаў не паказалі.

У КДБ размова ішла аб дзейнасці Сяргея ў якасці адміністратара шэрагу суполак на сайце Vkontakte.ru («Марш мільёнаў», «Мы за вялікую Беларусь!»). Сказалі, што нельга заклікаць людзей выходзіць на Плошчу. У адваротным выпадку яму пагражае артыкул 342 Крымінальнага кодэкса. Папярэджвалі, каб больш не займаўся такімі «глупствамі».

Супрацоўнікі КДБ падключылі кампутар Паўлюкевіча і запатрабавалі, каб ён выдаліў суполку. Малады чалавек у тэлефоннай размове з журналістам «НН» адзначыў, што такой функцыі ў Vkontakte.ru няма. Таму ён проста адключыў усе блокі.

Паўлюкевіч абяцае, што ў бліжэйшы час праца суполак цалкам адновіцца.

Сяргея адпусцілі ў той жа дзень. Але кампутар не аддалі.

На старонцы Сяргея Паўлюкевіча ў Vkontakte.ru з'явілася інфармацыя ад яго імя, што з ім усё ў парадку. Сябры і знаёмыя засумняваліся ў тым, што гэта пісаў сам Сяргей. Але гэта праўда. Малады чалавек адзначыў, што «акаўнт знаходзіцца пад маім кантролем».

Група рыхтавала «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Удзельнікі заклікалі пачаць яго 15 ліпеня на цэнтральнай плошчы Менска. У суполцы «Мы за вялікую Беларусь!» было 120 000 удзельнікаў.

Перад затрыманнем Сяргей Паўлюкевіч распаўсюдзіў ліст, у якім заявіў пра ціск з боку спецслужбаў на ягоную сям'ю, у прыватнасці, маці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках