6 траўня 2024, панядзелак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Neue Zürcher Zeitung»: Менск няцвёрда стаіць на нагах

4

Замежная прэса працягвае абмяркоўваць вылучэнне Беларусі крэдыту з боку Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

ЕўрАзЭС, у якім вяршэнствуе Расея, прадаставіць Беларусі крэдыт у памеры 3 млрд даляраў - першы транш з 800 млн даляраў можа быць выплачаны ўжо ў гэтым месяцы, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным на сайце Neue Zuercher Zeitung. «Гэта стане першым крокам на шляху да вяртання кантролю над фінансавым крызісам у Беларусі - але яшчэ не канчатковым рашэннем», - заўважаюць аўтары публікацыі.

«Узнікненне небяспечнай сітуацыі эксперты звязваюць з ціскам, які аказваецца на дзяржаўныя фінансы і які ўзнік у выніку неспрыяльных знешніх і ўнутраных фактараў, такіх як рост коштаў на энерганосьбіты з Расеі і безадказныя траты Лукашэнкі напярэдадні выбараў», - гаворыцца ў артыкуле.

Нараўне з дапамогай з Масквы беларускі рэжым разлічвае на падтрымку МВФ. Як нагадвае выданне, крэдыт, выдадзены МВФ, ужо дапамог Беларусі справіцца з наступствамі фінансава-эканамічнага крызісу, які балюча ўдарыў па эканоміцы краіны. «Аднак на гэты раз Расея апярэдзіла МВФ, - піша выданне. - Разам з тым грашовыя ўліванні будуць прывязаныя да ўмоваў, асноўныя з якіх звязаныя з прыватызацыяй аб'ектаў беларускай эканомікі». Асаблівую цікавасць для Масквы могуць прадстаўляць сетка газаправодаў або нафтаперапрацоўчыя заводы. Іншым прынадным кавалкам можа стаць «Беларуськалій». Чакаецца, што Беларусь прадасць актывы на агульную суму ў 7,5 млрд даляраў, гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках