23 лiстапада 2024, Субота, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагадненне аб крэдыце ЕўрАзЭС падпісанае ў Менску

8
Пагадненне аб крэдыце ЕўрАзЭС падпісанае ў Менску

Беларусь і Еўразійскі банк развіцця падпісалі сёння ў Менску пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Ад беларускага боку пагадненне падпісаў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, ад Еўразійскага банка развіцця - намеснік старшыні праўлення - кіруючы дырэктар па забеспячэнні дзейнасці Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Сяргей Шаталаў, перадае БелТА.

Агульны аб'ём фінансавага крэдыту складзе $3 млрд. Паступленне будзе ажыццяўляцца траншамі на працягу трох гадоў (2011-2013 гады). Сума крэдыту ў бягучым годзе складзе $1,24 млрд. Астатняя сума будзе прадастаўляцца роўнымі траншамі двойчы на год на працягу наступных двух гадоў (2012-2013 гадоў).

Разлікова, плацяжы па крэдыце не павінныя перавысіць 4,9% гадавых. Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін 10 гадоў з мараторыем на пагашэнне асноўнага доўгу 3 гады. Умовы прадастаўлення крэдыту ў максімальнай ступені адпавядаюць стандартным падыходам міжнародных фінансавых арганізацый пры рэалізацыі стабілізацыйных праграм.

Сродкі фінансавага крэдыту будуць выкарыстаныя на папаўненне міжнародных рэзервовых актываў і фінансаванне дэфіцыту аплатнага балансу Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках