28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў вельмі хоча крэдыт ад МВФ

57
Міністр фінансаў вельмі хоча крэдыт ад МВФ

У беларускім урадзе высока адзначаюць шанцы атрымаць крэдыт МВФ.

«Шанцы досыць высокія, і я б выказаў надзею, што крэдыт будзе прадастаўлены, і гэта было б правільна з пункту гледжання падтрымкі краіны», - сказаў сёння журналістам міністр фінансаў Андрэй Харкавец, перадае ІТАР-ТАСС.

Ён лічыць правільным падыход, калі «некалькі фінансавых арганізацый аб'ядноўваюць свае намаганні для падтрымкі краіны, якая ажыццяўляе макраэканамічныя рэформы».

Між тым, па словах міністра, магчымасць атрымання крэдыту ад МВФ залежыць ад таго, як адзначаць эксперты Фонду стабілізацыйную праграму ўрада і Нацбанка, а таксама наколькі будуць супадаць гэтыя адзнакі з адзнакамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Урад і Нацбанк Беларусі накіравалі ў МВФ зварот аб прадастаўленні краіне стабілізацыйнага крэдыту. Пры гэтым улады разлічваюць прыцягнуць 3,5-8 млрд даляраў у межах новай праграмы з МВФ.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках