19 траўня 2024, Нядзеля, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяну Севярынец прызналі вінаватай

20
Таццяну Севярынец прызналі вінаватай

Суд Кастрычніцкага раёну горада Віцебска прызнаў кіраўніцу абласной арганізацыі БХД Таццяну Севярынец вінаватай ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсця 3 ліпеня.

Тады больш за 100 віцьбічаў, пляскаючы ў ладкі, прайшлі па цэнтральных вуліцах горада і многія з іх прынялі ўдзел у малітве за Беларусь каля Успенскага сабора.

Суддзя Яўген Буруноў прысудзіў Таццяне Севярынец, як арганізатарцы “несанкцыянаванага шэсця” штраф у памеры 20 базавых вілічыняў (700 000 беларускіх рублёў), паведамляе прэс-служба БХД.

Прадстаўніком Таццяны Яўгенаўны ў адміністрацыйным працэсе выступіў яе сын Павал Севярынец.

Падтрымаць Таццяну Яўгенаўну прыйшлі сябры па Партыі, калегі па дэмакратычнаму руху і вернікі. Заключнае слова Таццяны Севярынец было сустрэта воплескамі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках