24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя журналісты паскардзіліся Васілевічу

12
Затрыманыя журналісты паскардзіліся Васілевічу

13 ліпеня ў Генпракуратуру пададзена калектыўны зварот журналістаў з патрабаваннем расследаваць факты затрымання прадстаўнікоў СМІ падчас акцый пратэсту.

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратарка РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) Яніна Мельнікава, пад зваротам падпісалася 30 чалавек. «Мы патрабуем правесці расследаванне тых фактаў незаконнага затрымання журналістаў, якія мелі месца ў апошнія некалькі тыдняў», - патлумачыла прэс-сакратарка.

«Мы патрабуем не проста расследавання, - падкрэсліла яна. - Нам павінныя паведаміць, хто аддае загады затрымліваць журналістаў у час выканання іх прафесійных абавязкаў, хто гэтыя людзі ў цывільным, якія затрымліваюць. Таксама мы хочам, каб вінаватыя былі пакараныя».

Падпісанты патрабуюць ад Генпракуратуры спыніць «перашкаджаць працы журналістаў падчас акцый або па-за імі».

Асаблівых надзей на адэкватны адказ аўтары звароту не маюць. «Калі па сканчэнні трыццаці дзён, усталяваных законам для дачы адказу на зварот, нам ніхто не адкажа, то, я спадзяюся, журналісты будуць паслядоўныя і стануць дамагацца пакарання вінаватых у парушэнні закона «Аб зваротах грамадзян», - сказала прэс-сакратарка БАЖ.

Аналагічны зварот на працягу сённяшняга дня будзе пададзены ў Міністэрства ўнутраных справаў, паведаміла Мельнікава.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках