25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчына спрабавала спыніць мікрааўтобус з затрыманымі (Відэа)

35

Жыхарка Менску, калі ўбачыла брутальнае затрыманне аднаго з удзельнікаў маўклівай акцыі, спрабавала спыніць мікрааўтобус, куды людзі ў цывільным зацягнулі маладога мужчыну.

«Я выходзіла з падземнага пераходу і звярнула ўвагу на людзей крымінальнага выгляду, у аднаго з якіх была рацыя. І тут яму па рацыі перадалі, што кнекага трэба затрымліваць, - распавяла Наталля Гарачка «Белсату». - Яны ўсе наваліліся на маладога чалавека, нават немагчыма было разглядзець твары».

Наталля пачала клікаць людзей на дапамогу, аднак спыніць міліцыянтаў у цывільным не атрымалася. «Раптам пад'ехала машына без нумароў, і яго туды запхалі. Нічога немагчыма было зрабіць. Ад бяссілля я стала проста перад мікрааўтобусам, але потым мяне адцягнулі, і ён з'ехаў», - распавяла Наталля Гарачка.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках