25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ: Гэта нонсенс і правакацыя (Відэа)

132

Ідэнтыфікаваць людзей у цывільным, якія кожную сераду хапаюць людзей на вуліцах беларускіх гарадоў, да гэтага часу не атрымалася.

Праўда, падчас апошняга хапуна некаторыя з іх назваліся затрыманым... прадстаўнікамі расіейскіх спецслужбаў.

Такая гісторыя здарылася з журналісткай «Ежедневника». Пасля затрымання яе абшукалі, канфіскавалі фотаапарат, а калі рэпарцёрка спаслалася на беларускае заканадаўства, то атрымала дзіўны адказ: «Мы расейскія спецслужбы, у нас сваё заканадаўства, таму нам нічога за гэта не будзе».

У адной з расейскіх спецслужбаў такая інфармацыя выклікала шчырае здзіўленне: «Як такое можа быць? Гэта ж уявіце, што ў нас на Чырвонай плошчы супрацоўнікі вашага КДБ разганяюць нейкі несанкцыянаваны мітынг... Нейкі нонсенс. Нічога, акрамя правакацыі, гэта за сабой не мае. Ні да чаго, акрамя пагаршэння міжнацыянальных адносінаў, гэта не прывядзе... Гэта не прывядзе ні да чаго добрага», - заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» дзяжурны афіцэр прыёмнай ФСБ.

Былы афіцэр КДБ Беларусі Валер Костка таксама мяркуе, што ўдзел расейскіх спецслужбаў у хапуне мірных дэманстрантаў у Менску малаверагодна. «Расейскі спецназ мае дастаткова працы ў сябе - лепш няхай беларускія спецслужбы паедуць на стажыроўку ў Расею. Нашыя ўлады могуць наняць нейкіх наймітаў, якія будуць супрацьстаяць мірнаму насельніцтву, але прафесійных спецназаўцаў, спецслужбы нашыя наняць не могуць, бо для прымянення гэтых сіл на тэрыторыі іншай краіны трэба палітычнае рашэнне кіраўніцтва той краіны, адкуль яны прыходзяць, адкуль яны наймаюцца» .

А прымаючы да ўвагі сённяшнія адносіны Менска і Масквы, гэта зусім малаверагодна. Падобна да таго, што «гопнікі» у цывільным - нашыя суграмадзяне і суседзі.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках