Акцыя салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі ў Празе (Фота)
17- 17.07.2011, 12:44
У суботу ў Празе прайшла акцыя салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі.
Удзел узялі каля 30 чалавек, пераважна прадстаўнікі беларускай дыяспары Чэхіі, ды некалькі чалавек з Нямеччыны. Было раздадзена некалькі сот асобнікаў ангельска- і нямецкамоўнай інфармацыі аб сучаснай сітуацыі ў Беларусі. Мерапрыемтсва выклікала вялікі рэзананс сярод мінакоў ды турыстаў, якія знаходзіліся суботнім вечарам на Старамесцкай плошчы чэшскай сталіцы.



