3 траўня 2024, Пятніца, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пуск метро на Паўднёвым Захадзе адбудзецца ў 2012 годзе

21
У Менску пуск метро на Паўднёвым Захадзе адбудзецца ў 2012 годзе

У Менску пуск метрапалітэна на Паўднёвым Захадзе адбудзецца ў 2012 годзе.

Аб гэтым сёння паведаміў на прэс-канферэнцыі в.а. намесніка дырэктара - начальнік упраўлення пасажырскіх перавозак ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксандр Капцюх, перадае БелТА.

Працяг будаўніцтва метрапалітэна (падаўжэнне першай лініі на Паўднёвым Захадзе) дазволіць істотна палепшыць транспартнае абслугоўванне гэтага буйнога жылога раёна, адзначыў начальнік упраўлення. Пасля гэтага метрапалітэн будзе мець працягласць 35 км і 28 станцый.

Скончаная распрацоўка варыянту выбару трасы трэцяй лініі метрапалітэна. Метрабудаўнікі ствараюць прыкладна па адной станцыі на год, што з'яўляецца даволі высокім тэмпам, адзначыў Аляксандр Капцюх. Спецыялісты прыступілі да распрацоўкі будаўнічай часткі гэтай лініі. У выніку стварэння яшчэ адной лініі метрапалітэна будзе створаны трохкутнік перасадак. «Гэта важна, бо адзіная станцыя перасадкі ў Менску працуе на сваёй мяжы», - сказаў Аляксандр Капцюх.

Восенню 2011 года абедзве лініі менскага метрапалітэна плануецца перавесці на мінімальны дзьвюхвілінны інтэрвал. У цяперашні час на адной з ліній гэты інтэрвал складае 2 хв. 30 сек., на другой крыху больш. Максімальны інтэрвал складае цяпер 9-10 хв.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках