3 траўня 2024, Пятніца, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Плошчу Леніна» не змяняюць на «Плошчу Незалежнасці»

8

Падаецца, чыноўнікам дарагое савецкае мінулае і яны не збіраюцца перайменоўваць адну з галоўных плошчаў Менска.

У сярэдзіне сакавіка газеты і інтэрнэт-рэсурсы распаўсюдзілі навіну пра тое, што ў Менску знікне станцыя метро «Плошча Леніна», нагадвае «Наша Ніва».

Планавалася, што замест яе з'явіцца «Плошча Незалежнасці». Тады ж была агучаная інфармацыя, што ўжо ў канцы сакавіка менчукі пачуюць у цягніках метро не звыклае «наступная станцыя - плошча Леніна», а «Плошча Незалежнасці».

Прайшоў месяц, аднак новай назвы ў менскім метро так і не з'явілася. Спробы высветліць прычыну гэтага разбіліся аб бюракратычныя сцены Менгарвыканкама – нівдны з суразмоўцаў не змог належна патлумачыць, чаму перайменавання дагэтуль не адбылося і дзе можна высветліць прычыны. Сакратар прыёмнай параіла нават звярнуцца наўпрост ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Ва ўпраўленні менскага метрапалітэна паведамілі, што пра планы перайменавання станцыі «Плошча Леніна» чулі, аднак ніякага распараджэння Менгарвыканкама не атрымлівалі. Таму пакуль што «Плошча Леніна» застаецца. Як надоўга - невядома.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках