4 жнiўня 2026, aўторак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гараць склады Wildberries пад Масквой і Пецярбургам

2
Гараць склады Wildberries пад Масквой і Пецярбургам

Гарачая ноч для маркетплэйса.

Раніцай 4 жніўня ўкраінскія беспілотнікі атакавалі горад Чэхаў у Маскоўскай вобласці, паведаміў кіраўнік рэгіёна Андрэй Вараб’ёў. «У прамысловай зоне Новасёлкі ў выніку трапляння БПЛА адбылося некалькі ўзгаранняў, — піша The Moscow Times.

Найбуйнейшае — на складзе, дзе адкрытае гарэнне ўжо ліквідавана», — паведамляе Вараб’ёў у тэлеграм-канале. Таксама, паводле яго слоў, былі пашкоджаныя электрападстанцыя і адміністрацыйны будынак. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі пяць чалавек, яшчэ шасцёра атрымалі раненні. Паводле кадраў відавочцаў, якія прааналізавала Astra, мэтай атакі дронаў у Чэхаве стаў склад Wildberries.

Таксама беспілотнікі здзейснілі налёт на Ленінградскую вобласць. Губернатар рэгіёна Аляксандр Драздзенка адзвітаваўся аб знішчэнні 17 дронаў. «Ёсць пашкоджанні ў складскай зоне «Красны Бор». Адзін чалавек пацярпеў. Інфармацыя ўдакладняецца», — напісаў Драздзенка ў тэлеграм-канале. Пад удар трапіў лагістычны цэнтр Wildberries, піша выданне «Бумага» са спасылкай на чаты супрацоўнікаў кампаніі і відэа відавочцаў. Пасля трапляння на аб’екце пачаўся моцны пажар. Атакаваны склад з’яўляецца апошнім і самым буйным лагістычным комплексам маркетплэйса ў Ленінградскай вобласці. Яго плошча складае 154 тыс. кв. метраў. 24 ліпеня ўкраінскія дроны атакавалі два іншыя сартавальныя цэнтры Wildberries у рэгіёне: «Уткіна Заводзь» (18 тыс. кв. метраў) і «Шушары» (106 тыс. кв. метраў).

Узброеныя сілы Украіны (ЗСУ) пачалі біць па лагістычнай інфраструктуры Wildberries 18 ліпеня. Па стане на 2 жніўня агульная плошча атакаваных складаў кампаніі дасягнула 1,21–1,47 млн кв. метраў. Былі пашкоджаныя 893 000–1,154 млн кв. м, або 17,2–22,2% ад публічна заяўленых 5,2 млн кв. м лагістычнай інфраструктуры маркетплэйса, падлічвалі ў Data Insight. У сваю чаргу выданне «Верстка» ацэньвала плошчу пашкоджаных складаў больш чым у 1,5 млн кв. метраў, або 27% усіх складскіх памяшканняў кампаніі.

Усяго пад удар трапілі як мінімум 20 складаў, у тым ліку ў Электрасталі, Краснадары, Нявіннамыску, Варонежы, Екацярынбургу і Санкт-Пецярбургу. Найбольшай стратай стаў цэнтр у падмаскоўнай Электрасталі плошчай 250 тыс. кв. метраў, які поўнасцю згарэў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках