24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы маршрутак гатовыя страйкаваць

94
Кіроўцы маршрутак гатовыя страйкаваць

Калі ў бліжэйшы час фірмам не дазволяць падняць кошт квітка, то кіроўцы гарадзенскіх маршрутак сыдуць у бестэрміновыя адпачынкі.

Мясцовыя фірмы-перавозчыкі ўжо прыпынілі перавозкі пасажыраў па самых непапулярных і нерэнтабельных, з іхняга пункту гледжання, маршрутах.

Як распавялі «Народнай волі» самі перавозчыкі, амаль траціна фірмаў і індывідуальных прадпрымальнікаў былі вымушаныя летам сысці ў бестэрміновыя адпачынкі. Кампаніі запэўніваюць, што ледзь пакрываюць выдаткі на машыну: у 3 разы вырас кошт запчастак, гумы і самога рамонту. Сваю ролю адыграла павышэнне коштаў на паліва. Па словах перавозчыкаў, яно складае 60% ад усіх выдаткаў.

- Мы выжываем толькі за кошт грузаперавозак. Пры такіх коштах на праезд па горадзе мне давядзецца распускаць калектыў, - кажа дырэктар ТАА «Нёман экспрэс сервіс» Андрэй Крычко.

Між тым у ААТ «Аўтобусны парк г. Гродна», дзе складаецца расклад для гарадскіх маршрутных таксі, газеце «Вечерний Гродно» паведамілі, што ні адна фірма-перавозчык не закрылася, інтэрвалы паміж рэйсамі на кожным маршруце засталіся ранейшымі, а кіроўцы проста сышлі ў афіцыйныя адпачынкі. Афіцыйныя асобы па традыцыі лічаць за лепшае не заўважаць праблему.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках