26 снежня 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікава этапуюць у калонію ўначы

55
Саннікава этапуюць у калонію ўначы

Кандыдата ў прэзідэнты павязуць у турму ў Наваполацку ў ноч на 26 ліпеня.

Пра гэта журналістка і жонка палітыка Ірына Халіп паведаміла БелаПАН.

Напярэдадні адпраўкі ў калонію ёй далі двухгадзіннае спатканне з мужам. Па словах Халіп, стан здароўя Саннікава нармальны. «Цяпер, да шчасця, ён адчувае сябе нармальна. Усе ягоныя праблемы, кшталту падагры, боляў у суставах, цяпер неяк адыйшлі. Вядома, этап, дарога - гэта вельмі цяжка. Але тым не менш ён наладжаны бадзёра», - падкрэсліла жонка палітыка.

Саннікаў «выглядае выдатна, ні секунды не шкадуе аб тым, што адбылося». Да «палітычных» зняволеных стаўленне ў сукамернікаў добразычлівае, Саннікаў «наладжаны вельмі аптымістычна і ўпэўнены, што вельмі хутка ўсе выйдуць на волю», сказала Халіп.

Па ейных словах, з 12 чалавек, якія сядзелі ў камеры разам з Саннікавым, пяцёра - былыя супрацоўнікі МУС. «Ён смяяўся і казаў, маўляў, усё як у жыцці: на аднаго чалавека - пяць міліцыянтаў».

14 мая суд Партызанскага раёна Менска прысудзіў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 ліпеня Менскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйную скаргу палітыка. Кандыдат у прэзідэнты прызнаны вінаватым у арганізацыі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Ірына Халіп ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Суд прызнаў яе вінаватай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх. Касацыйная скарга журналісткі таксама адхіленая Менгарсудом.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках