19 траўня 2024, Нядзеля, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура не можа растлумачыць праслухоўку тэлефонаў Саннікава

96
Пракуратура не можа растлумачыць праслухоўку тэлефонаў Саннікава

На якіх падставах незаконна праслухоўвалі тэлефоны кандыдата ў прэзідэнты, генпракуратура сказаць не можа.

Пра гэта стала вядома падчас спаткання палітвязня Андрэя Саннікава з жонкай Ірынай Халіп, якое адбылося 22 ліпеня ў СІЗА МУС.

«Андрэй паведаміў, што ягоная абарона ўжо падала наглядную скаргу старшыні Менскага гарадскога суда. Сам ён на днях атрымаў адказ з генеральнай пракуратуры з нагоды незаконнай праслушкі ягоных тэлефонаў да і падчас выбарчай кампаніі, аб чым стала вядома на судзе і з матэрыялаў справы. Як і варта было чакаць, Андрэю даслалі шаблонную адпіску, дзе было сказана, што праслухоўка ягоных тэлефонаў была абсалютнага законная, але на якіх падставах яго праслухоўвалі, яму распавесці не могуць, таму што гэта сакрэт. Гэта значыць пасыл такі - проста паверце нам на слова. Гэтая смешная адпіска падпісаная начальнікам аддзела генеральнай пракуратуры Шуляк», - распавяла пасля спаткання з мужам Ірына Халіп.

Палітык таксама паведаміў аб перлюстрацыі ягоных лістоў у следчым ізалятары.

«Андрэй паведаміў, што лісты ён атрымлівае толькі ад мяне, хоць яму пішуць многія і толькі нядаўна да яго ўсё-такі дайшоў ліст ад сястры Зміцера Бандарэнка. Ён уважліва прааналізаваў гэтую нерэгулярнасць паступлення лістоў: лісты трымаюць тыдзень, потым прыносяць па 3-4 лісты адразу, дата на паштовым штампе стаіць адная і тая ж. Верагодней за ўсё, усе нашыя лісты перлюструюцца яшчэ ў паштовых аддзяленнях супрацоўнікамі КДБ», - мяркуе Ірына Халіп.

Дарэчы, учора Ірыне Халіп і Вользе Бандарэнка ў другі раз атрымалася патрапіць на спатканне да мужоў у адзін час, і Андрэй Саннікаў зноў сустрэўся ў турэмным калідоры са сваёй даверанай асобай і сябрам Зміцерам Бандарэнкам.

Што тычыцца стану здароўя, то палітык паведаміў, што ўчора трохі спала гарачыня і цяпер у камеры ўжо можна хоць бы дыхаць. Падагра яго пакуль турбуе не так моцна, але баляць суставы.

У панядзелак Андрэя Саннікава плануюць адправіць у Наваполацку калонію.

«Я сказала Андрэю, што ўжо пазнаёмілася з некаторымі жонкамі зняволеных Наваполацкай калоніі і зразумела, што там сядзяць нармальныя людзі. На што ён адказаў, што ў беларускіх «зонах» ўсюды па большай частцы сядзяць нармальныя людзі .... », - распавяла Ірына Халіп.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках