Лукашэнка павіншаваў Кастра
40- 26.07.2011, 10:29
Беларускі дыктатар пацвярджае курс на стратэгічнае супрацоўніцтва з Кубай.
26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета міністраў Кубы Рауля Кастра Руса і ўвесь кубінскі народ з дзяржаўным святам - Днём нацыянальнага паўстання, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага кіраўніка.
Там адзначылі, што ў віншавальным пасланні Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага паступовага развіцця стратэгічнага супрацоўніцтва з Кубай, паглыблення ўзаемавыгадных двухбаковых сувязей ва ўсіх сферах.
«Упэўнены, што традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць нязменна ўмацоўвацца і пашырацца», - падкрэсліў ён.