23 лiстапада 2024, Субота, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет у падтрымку Бандарэнкі ля амбасады Беларусі ў Літве (Фота)

6

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і «Гавары праўду» вышлі да будынка беларускай амбасады ў Вільні з партрэтамі палітвязня.

Такім чынам удзельнікі пікету заклікалі ўлады Беларусі аказаць адпаведную медыцынскую дапамогу Зміцеру Бандарэнку, якому сёння была зробленая аперацыя на хрыбетніку. Ужо праз два тыдні пасля складанай аперацыі яго маюць намер адправіць у калонію для адбывання двух гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У той жа час рэабілітацыя пасля такой аперацыі павінная праходзіць каля трох месяцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках