13 чэрвеня 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузек: Абыходжанне з Бандарэнкам - агіднае і бесчалавечнае

48
Ежы Бузек: Абыходжанне з Бандарэнкам - агіднае і бесчалавечнае

Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек асудзіў дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да палітвязня.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітвязень Зміцер Бандарэнка павінен легчы на ​​аперацыю, а пасля пераехаць у выпраўленчую калонію. Яму пагражае інваліднасць.

- Абыходжанне з Бандарэнкам з боку беларускіх уладаў з'яўляецца агідным і нялюдскім. У яго сур'ёзныя праблемы з хрыбетнікам, ён мае патрэбу ў кансультацыі спецыяліста і рэабілітацыі. Далейшае нічым неабгрунтаванае ўтрыманне ў турме толькі пагоршыць ягоны стан здароўя, можа нават прывесці да сталай інваліднасці, - заявіў кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек ў інтэрв'ю праграме Raport Bialorus «Польскага радыё».

- Бандарэнка, як і тысячы безыменных герояў, змагаецца за свабоду, дэмакратыю і лепшую будучыню для ўсіх беларусаў. Іхняя пазіцыя патрабуе высокай адзнакі і рашучай падтрымкі, - дадаў Бузэк.

Ежы Бузек ў чарговы раз заклікаў беларускія ўлады да неадкладнага вызвалення з турмы ўсіх палітычных зняволеных.

- Іх месца не ў ізаляцыі, а сярод сям'і і сяброў. Сапраўдныя лідэры прыслухоўваюцца да голасу сваіх грамадзянаў, у той час як дыктатары кідаюць іх у турмы - адзначыў кіраўнік Еўрапарламента.

Ён падкрэсліў, што Еўрапейскі парламент знаходзіцца на баку беларусаў і падтрымлівае іхнія дэмакратычныя памкненні.

- Беларусы заслужылі, каб будучыня іхняй радзімы была сярод свабодных і дэмакратычных краін Еўропы, - адзначыў палітык.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках