23 лiстапада 2024, Субота, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонку Зміцера Бандарэнкі не пускаюць да яго ў палату

10
Жонку Зміцера Бандарэнкі не пускаюць да яго ў палату

Медыкі паведамляюць, што палітвязень адчувае сябе «бадзёра».

Вольга Бандарэнка, жонка палітыка, паведаміла БелаПАН, што праапераваны ў 5-й клінічнай лякарні Менска каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка адчувае сябе нармальна.

«З ягоных вуснаў я пачуць гэтага не магу, наведаць яго не дазволілі, але лекар сказаў, што ён адчувае сябе бадзёра, наколькі магчыма пасля аперацыі, ужо ўставаў», - сказала Бандарэнка.

Па ейных словах, лекары настойваюць, каб Зміцер заставаўся ў 5-й лякарні яшчэ тыдзень. Потым ён павінен прайсці двухтыднёвую рэабілітацыю ў Рэспубліканскай турэмнай лякарні. «Гэтага, вядома, мала. Мы разлічваем, што да нас прыслухаюцца і наколькі можна падоўжаць тэрмін рэабілітацыі», - падкрэсліла Вольга Бандарэнка.

Нагадаем, у Зміцера Бандарэнка дыягнаставана некалькі грыж дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. Аперацыя прайшла 26 ліпеня.

У маі асуджанага агледзеў неўролаг, які заявіў, што Бандарэнка мае патрэбу ў аперацыі. У чэрвені стан зняволенага пагоршыўся, яго перавялі ў медсанчастку, а пасля ў Рэспубліканскую турэмную лякарню. Там Бандарэнку паставілі перад выбарам: адпраўка ў калонію альбо аперацыя. Ён вымушаны быў даць пісьмовую згоду на аперацыю. Пры гэтым у кансультацыі нейрахірурга асуджанаму было адмоўлена.

Родныя, сябры і аднадумцы Зміцера заявілі, што фактычна гэта прымусовая аперацыя. Кампанія «Еўрапейская Беларусь» заклікала міжнародную супольнасць выступіць у абарону Бандарэнкі. На заклік аператыўна адрэагавалі Еўрапарламент і Еўразвяз.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках