8 траўня 2024, Серада, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы канал: Гэта нагадвае захоп і нават кіднэпінг

97

Пратэсты ў Беларусі працягваюць аператыўна і аб'ектыўна асвятляць расейскія СМІ.

Больш за 400 чалавек затрыманыя ў Беларусі ў ходзе агульнанацыянальнай акцыі пратэсту. Маўклівыя дэманстрацыі з апладысментамі замест лозунгаў прайшлі ва ўсіх буйных гарадах. Каля паловы затрыманых - у Менску. Не дапамагла нават змена месца правядзення маніфестацый. На тых, хто сабраўся, чакалі міліцыянты і людзі ў цывільным. А напярэдадні акцыі шматлікія атрымалі СМС з невядомых нумароў: маўляў, хто прыйдзе - апынецца ў СІЗА.

З боку гэта нагадвае захоп ці нават кіднэпінг - людзі ў цывільным, не прад'яўляючы ніякіх дакументаў, запіхваюць мірных мінакоў ў аўтобусы без нумароў.

Жыхары беларускай сталіцы сабраліся, каб папляскаць у ладкі. Плясканне прысвечанае эканамічнаму курсу ўрада рэспублікі, толькі не ў ягоную падтрымку, а наадварот - гэта сімвалічны пратэст.

Вось ужо больш за месяц кожную сераду ўвечары ў розных гарадах Беларусі грамадзяне збіраюцца на цэнтральных плошчах. На гэты раз у Менску правілы гульні змянілі - на Кастрычніцкую - цэнтральную плошчу горада - амаль ніхто не прыйшоў. Сустракаліся на загадзя дамоўленых пляцоўках у розных раёнах. Усяго ў беларускай сталіцы такіх месцаў было 9. Але нават гэтая тактыка не выратавала удзельнікаў пратэсту ад масавых затрыманняў.

Сярод затрыманых апынуліся і журналісты, у тым ліку замежныя. Журналісты з тэлекампаніі НТВ паспрабавалі правесці здымку каля менскага Лядовага палаца, але праз некалькі хвілін да іх падышлі трое ў цывільным, не назваліся і запатрабавалі выключыць камеру і правялі ўнутр.

«Я не магу сказаць, колькі мы прасядзелі, але, мабыць, увесь час, пакуль ішла акцыя. Гэта было тэхнічна зроблена на той момант, калі людзей, якія пляскалі, пачалі забіраць. Мы чулі крыкі міліцыя. Усё было зроблена, каб мы гэта не знялі», - распавядае карэспандэнт кампаніі НТВ Георгій Грывенны.

У Кастрычніцкім раёне затрымана 10 чалавек, у Савецкім - 3, у Фрунзенскім - 7, і гэтак далей. Зводкі са спальных раёнаў Менска - нібыта з поля бою. Як ужо паспелі падлічыць праваабаронцы, толькі ў сталіцы ў аддзяленні міліцыі трапіла каля 200 чалавек, і яшчэ столькі ж - у іншых буйных гарадах. Сярод затрыманых былі і жанчыны, і людзі сталага ўзросту, а тыя, хто іх вёз, не саромеліся ўжываць фізічную сілу.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках