14 снежня 2025, Нядзеля, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ не будзе каментаваць прапанову аб гандлі палітвязнямі

72
ЕЗ не будзе каментаваць прапанову аб гандлі палітвязнямі

У знешнепалітычнай службе Еўразвяза адмовіліся каментаваць заяву Лукашэнкі аб гатовасці выслаць на Захад ўсіх палітвязняў.

«Мы не каментуем заявы спадара Лукашэнкі, але зноў настойліва заклікаем не толькі да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, але і іх рэабілітацыі», - сказала РІА Новости прадстаўнік прэс-службы кіраўніка дыпламатыі ЕЗ.

Лукашэнка заявіў у чацвер журналістам, што гатовы «заўтра» жа ўсіх, каго на Захадзе лічаць палітвязнямі, пагрузіць у вагоны і адправіць у ЕЗ, калі іх там прымуць. «Усіх, за каго так рупяцца на Захадзе, я заўтра гатовы пасадзіць у вагон, а калі хутчэй - і самалёт вылучыць, і перакінуць іх туды. Няхай забіраюць», - заявіў дыктатар. Па ягоных словах, ён гатовы выслаць «нават тых, хто сёння на плошчах» праводзіць акцыі пратэсту супраць эканамічнай палітыкі ўладаў.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках