20 траўня 2024, панядзелак, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глоба: У Беларусі будзе дзяржпераварот

254
Глоба: У Беларусі будзе дзяржпераварот

На думку астролага, Лукашэнку павінныя скінуць на працягу двух гадоў.

Прэзідэнт Асацыяцыі авестыйскай астралогіі вядомы Павел Глоба, у інтэрв'ю інтэрнэт-парталу «Yтро» сказаў, што 21 стагоддзе стане пераломным ў многіх адносінах. Вырашальнымі ж для ўсяго свету стануць бліжэйшыя 10 гадоў.

Астролаг не выключыў Трэцюю сусветную вайну, у якой калі і будуць нейкія лідэры, то імі апынуцца радыкальныя мусульмане. З 2014 па 2018 г. ваенныя дзеянні могуць разгарнуцца на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі.

Глоба распавёў, што эканамічны саюз Расеі, Казахстана і Беларусі не толькі выстаіць, але і ўмацуецца, хоць будуць спробы яго разваліць. Пазней ўтворыцца «не проста адзіны эканамічны саюз, а як Еўразійскі саюз», у які ўвойдуць амаль усе рэспублікі СССР, амаль усе краіны Усходняга Блока і нават Грэцыя і Манголія. Стварыць такую велізарную і стабільную прастору атрымаецца гадоў праз 25-30, але толькі пры ўмове, што ў гэтыя планы не ўмяшаецца, ізноў жа, Трэцяя сусветная вайна.

Украіну, на думку астролага, светлае будучыня чакае толькі ў саюзе з Расеяй і толькі пры будучым прэзідэнце. А вось Беларусь чакае дзяржаўны пераварот.

З гэтай нагоды Глоба сказаў: «Лукашэнка будуць спрабаваць скінуць на працягу двух гадоў, будуць дзве спробы перавароту, страшны эканамічны ціск».

Напісаць каментар 254

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках