23 лiстапада 2024, Субота, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» на валютнай раздачы

27
«Беларусбанк» на валютнай раздачы

За май-ліпень на так званыя сацыяльныя мэты было прададзена каля 4,5 млн. даляраў. У банк звярнулася больш за 5 тысяч чалавек.

Парадак продажу валюты фізічным асобам для здзяйснення імі сацыяльна значных выдаткаў за межамі Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Праўленнем ААТ «ААБ Беларусбанк».

Сярод сацыяльна значных - лячэнне за мяжой па медыцынскіх паказаннях, навучанне ў іншых дзяржавах, выезд за мяжу ў сувязі з цяжкай хваробай ці смерцю сваякоў. Таксама ажыццяўляецца продаж валюты на іншыя, сацыяльна значныя мэты, у сувязі з павелічэлым колькасцю зваротаў спартовых клубаў, творчых калектываў, якія выязджаюць з мэтай прадстаўлення рэспублікі за мяжу, а таксама па праграмах аздараўлення дзяцей з пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый, паведамляе прэс-служба «Беларусбанка».

Ёсць практыка продажу валюты і на аздараўленне за мяжой. Вылучэнне банкам валюты ў дадзеным выпадку ажыццяўляецца па рэшткавым прынцыпе, рашэнне прымаецца па кожным канкрэтным выпадку і таксама, з улікам наяўнасці дакументаў, што пацвярджаюць наступныя выдаткі.

Продаж валюты ўстановамі банка ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку з залічэннем на бягучы, укладны рахунак ці карт-рахунак кліента з пераважным наступным міжнародным пераводам замежнай валюты на задэклараваныя мэты (г.зн. на рахункі установаў медыцынскай і адукацыйнай сферы), у выключных выпадках валюта можа быць выдадзеная наяўнымі.

Продаж валюты ажыццяўляецца па курсах, усталяваных ва ўстановах банка на дзень ажыццяўлення аперацыі.

Каб набыць валюту на сацыяльныя мэты неабходна звярнуцца ва ўстанову банка па месцы жыхарства (па месцы наяўнасці укладных/бягучых рахункаў). Да заявы павінныя быць прыкладзеныя дакументы, якія пацвярджаюць мэту і неабходную суму валюты. Пакет дакументаў у кожным асобным выпадку вызначаецца індывідуальна. Да прыкладу, для аплаты навучання патрабуюцца копіі дамовы на навучанне, дакумента, які засведчвае статус студэнта, выклік на сесію, рахунак-фактура на аплату, праязныя квіткі і г.д. Кантроль абгрунтаванасці набыцця ажыццяўляюць ўстановы банка. Фінансавы камітэт банка дадаткова разглядае абгрунтаванасць падачы заяваў. У выпадку станоўчага рашэння дазвол на ажыццяўленне продажу даводзіцца да ўстановы банка, якая прыняла заяву і інфармуе заяўніка аб магчымасці набыцця і вылучанай суме валюты. Заяўнік інфармуецца як аб станоўчым, так і аб адмоўным рашэнні камітэта.

У экстраных выпадках, напрыклад, у выпадку смерці блізкага сваяка, які пражываў за мяжой, рашэнне аб продажы замежнай валюты можа быць прынятае кіраўніком установы банка самастойна з наступным ухваленнем продажу.

Продаж валюты насельніцтву на сацыяльна значныя мэты будзе арганізаваны таксама ў банках Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Парытэтбанк, Альфа-Банк.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках