26 снежня 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Гуляць супраць ЗША расейцы не будуць

28
Заіка: Гуляць супраць ЗША расейцы не будуць

Ці могуць быць «газавыя» абяцанні Мясніковічу пэўным адказам Расеі на амерыканскія санкцыі супраць афіцыйнага Менску?

У час візіту ў Маскву прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Пуцін дамовіліся, што Беларусь з 2012 года будзе атрымліваць расейскі газ са зніжкай. Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка адзначае, што гэта першы год Мытнага саюза і называе адчувальнай сітуацыю ў перамоўным працэсе.

«Зараз вельмі актуальная пазіцыя, якую займае Расея ў дачыненні да Украіны. Бо украінскі бок выгандляваць больш зручныя ўмовы, больш нізкія тарыфы на газ. Што датычыцца беларускага боку, то жнівень - гэта час папярэдніх абмеркаванняў і абяцанняў. Але стратэгічна сітуацыя можа прасоўвацца. Справа ў тым, што ў апошнім квартале Расея будзе злучаць усе тры галіны і будзе запускаць «Паўночную плынь». Гэта значыць газавая сітуацыя мяняецца на прасторы паміж Расеяй і Германіяй. І тут трэба будзе стварыць нейкую новую сітуацыю, у якой будзе зразумела, што тыя, хто пайшоў з Расеяй на інтэграцыйны працэс, тыя будуць у выйгрышы. Для Расеі цяпер вельмі важна спакаваць Украіну, адціснуць тое, што магчыма. І рухаць яе да падпісання партнёрскіх адносінаў альбо перспектыўнага ўваходжання ў Мытны саюз. І візіт Мясніковіча ў Маскву ў гэтым плане як раз як добры і злы следчы. Тыя, хто з Расеяй інтэгруюцца, разлічваюць на пэўныя прэферэнцыі», - заявіў Заіка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Ці могуць быць «газавыя» абяцанні Мясніковічу пэўным адказам Расеі на амерыканскія санкцыі супраць афіцыйнага Менску?

«Па логіцы, усё ж амерыканскія санкцыі маюць доўгую гісторыю і звязаныя са спецыфічным працэсам. З адзнакай сітуацыі ў Беларусі, калі душацца палітычныя свабоды і грамадзянскія правы, калі існуюць аўтарытарныя рашэнні і брутальныя дзеянні. Уласна кажучы, Расея і сама гэта не ўхваляе і тут гуляць супраць ЗША расейцы не будуць», - упэўнены эканаміст.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках