6 траўня 2024, панядзелак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін не асудзіў санкцыі супраць Лукашэнкі, але зрабіў «падарунак»

308
Пуцін не асудзіў санкцыі супраць Лукашэнкі, але зрабіў «падарунак»

Прэм'ер-міністр РФ не палічыў патрэбным адрэагаваць на санкцыі Еўразвяза і ЗША супраць беларускага рэжыму.

«Беларусь перажывае няпросты перыяд у эканоміцы, у тым ліку гэта звязана і з наступствамі сусветнага фінансавага крызісу, на гэта таксама не трэба забывацца. Але Беларусь пройдзе праз гэтыя складанасці і турбулентныя працэсы. Я проста ў гэтым не сумняюся», - сказаў Уладзімір Пуцін у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Маскве ў адказ на просьбу журналіста з Беларусі пракаментаваць розныя санкцыі да сваёй краіны, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«Нейкім чынам рэагаваць Расеі на дзеянні іншых краін? Ну, я не думаю, што гэта мэтазгодна», - дадаў расейскі прэм'ер.

Акрамя таго, ён адзначыў, што «ўсё, што мы робім у межах інтэграцыі, безумоўна, будзе падтрымліваць беларускую эканоміку».

Беларусь з наступнага года будзе атрымліваць расейскі газ са зніжкай з улікам яе ўваходжання ў Мытны саюз, заявіў прэм'ер-міністр РФ.

«У Расеі прынятае рашэнне з наступнага года ўвесці ў газавую формулу для Беларусі інтэграцыйны паніжальны каэфіцыент», - сказаў У. Пуцін.

Памер гэтай зніжкі, па словах расейскага прэм'ера, будзе вызначаны падчас перамоваў кампаній дзвюх краін.

«Узровень каэфіцыента будзе вызначаны па дамове паміж гаспадарчымі суб'ектамі. Мы павінныя выйсці на ўмовы роўнай канкурэнцыі. Гэта немагчыма зрабіць адным ударам. Канчатковыя параметры павінныя быць вызначаныя ў ходзе камерцыйных перамоваў. Але мы гэты падыход ўзгаднілі», - сказаў У. Пуцін.

Ён нагадаў, што перамоўны працэс аб кошце «будзе сінхранізаваны з набыццём другой долі «Газпрамам» (РТС: GAZP) у «Белтрансгазе».

Са свайго боку М. Мясніковіч паведаміў, што бакі дамовіліся, што «ў бліжэйшы месяц будуць адрэгуляваныя па 2012 годзе пытанні па закупках нафты і газу».

Ён падзякаваў расейскаму калегу за «падарунак» у выглядзе зніжкі ў кошце на газ і выказаў надзею, што ў наступным годзе гэты каэфіцыент будзе ніжэйшы за адзінку.

Напісаць каментар 308

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках