26 снежня 2024, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Шарамет: Мы пачынаем бачыць канец «лукашызму»

107
Павел Шарамет: Мы пачынаем бачыць канец «лукашызму»

«Зацятасць Масквы Беларуссю ў грамадскай свядомасці моцна перабольшаная», - заявіў журналіст у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

Візіт у Маскву прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча Павел Шарамет называе «рытуальным», тбо прынцыповыя рашэнні ў краіне прымае Аляксандр Лукашэнка: «Усе астатнія людзі, што сюды прыязджаюць - Мясніковічы, Макеі, нейкія міністры, прадстаўнікі заводаў і прадпрыемстваў - з гэтымі людзьмі тут ніхто сур'ёзна не размаўляе. У Маскве разумеюць, што Лукашэнка загнаны ў кут, што без фінансавай дапамогі з Масквы ён не пратрымаецца доўга, што Захад яму не дапаможа, крэдыт МВФ пад вялікім пытаннем, і што з Лукашэнкам трэба размаўляць жорстка і канкрэтна», - сказаў Шарамет у інтэрв'ю Белсату.

У пачатку жніўня стала вядома, што «Сбербанк России» і «Deutsche Bank» выдадуць «Беларуськалію» крэдыт на 2 млрд даляраў пад заклад 35% акцый прадпрыемства. «Гэта такая своеасаблівая форма прыватызацыі. Усе бачаць, што грошай у Беларусі вельмі мала, што ў беларускіх заводаў гэтых грошай няма. Калі раптам гэтым прадпрыемствам пачынаюць даваць крэдыты, гэта значыць толькі тое, што пачынаецца прыватызацыя гэтых прадпрыемстваў, - лічыць Павел Шарамет. - Тых прадпрыемстваў, якія могуць вярнуць такія крэдыты (два мільярды, мільярд), у Беларусі можна пералічыць на пальцах адной рукі. У тым ліку «Беларуськалій». Калі прадпрыемства аддасць два мільярды - добра. Не аддасць - гэта будзе пачатак прыватызацыі. Такім чынам за два, можа быць, пяць мільярдаў «Беларуськалій» апынецца ў руках расейцаў, а не за 30, як гэтага хоча Лукашэнка».

Па словах журналіста, калі Лукашэнка не верне крэдыт і не аддасць закладу, то наступствам будзе ўвядзенне жорсткіх міжнародных фінансавых санкцый. «Беларусь загнаная ў кут. Што ў лоб, што па ілбе, але гэтая эканамічная палітыка загнала краіну ў тупік. Што б цяпер ні рабіў Лукашэнка, усё працуе супраць яго, - заявіў суразмоўца. - Мы пачынаем бачыць канец «лукашызму». Наколькі гэта расцягнецца? Паўгады, год, два? Цяжка казаць пра тэрміны, але ўсё ў руках выключна Расеі».

Павел Шарамет таксама сумняецца ў магчымасці атрымання Беларуссю крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду. «Калі да кастрычніка палітвязні будуць заставацца ў турмах, ніхто ў МВФ не адважыцца даць грошы Лукашэнку. Гэта відавочна - тут эканоміка адыходзіць на другі план, на першы план выходзіць палітыка», - падкрэсліў журналіст.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках