Літва і Нідэрланды хочуць павялічыць падтрымку беларускай апазіцыі
16- 18.08.2011, 18:37
Намеснік міністра замежных справаў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і амбасадар Нідэрландаў у гэтай краіне Ёзэфус Каміле Стэфан Війнандс, што пакідае сваю пасаду, абмеркавалі 18 жніўня сітуацыю ў Беларусі.
Ігнатавічус падзякаваў амбасадару за падтрымку, аказаную нідэрландскім урадам беларускаму Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту (ЕГУ), які дзейнічае ў выгнанні ў Вільні, паведамляе сайт МЗС Літвы.
Бакі таксама абмеркавалі магчымасць павелічэння падтрымкі беларускай апазіцыі, яе лепшай каардынацыі, а таксама неабходнасць удасканалення дзеючай сістэмы выдачы шэнгенскіх віз.
Сярод іншага, удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб магчымасцях далейшага эканамічнага супрацоўніцтва паміж Літвой і Нідэрландамі. Гэтая краіна ў цяперашні час займае пятае месца сярод знешнегандлёвых партнёраў Літвы.