Часнок: У нашым раёне палітвязняў няма (Фота)
46- 19.08.2011, 17:02
Старшыня Крупскага райвыканкама Менскай вобласці Ігар Часнок заявіў, што не бачыць неабходнасці праводзіць пікет у падтрымку Мікіты Ліхавіда.
Па ягоных словах, пікет не мае сэнсу, таму што палітзняволеных у Крупскім раёне няма.
«Крупскі раённы выканаўчы камітэт даводзіць да Вашага ведама, што правядзенне пікетавання на тэрыторыі раёна ў падтрымку Мікіты Ліхавіда лічыцца немэтазгодным у сувязі з адсутнасцю на тэрыторыі раёна палітычных зняволеных», - адзначыў Ігар Часнок, перадае Тэлеграф.
