19 траўня 2024, Нядзеля, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Ліхавід: У гэтым шабашы я не ўдзельнічаю

58
Мікіта Ліхавід: У гэтым шабашы я не ўдзельнічаю

Палітвязень напісаў, як яго прымушаюць пісаць у калоніі прашэнне аб памілаванні.

«І яшчэ, я не хачу, каб маім імем гандлявалі як фішкамі на картачным стале. Гэта я да таго, што калі ў каго-небудзь ёсць думкі выпускаць фігурантаў справы «19 снежня 2010 года», за нейкія «пернікі», то я адмаўляюся ўдзельнічаць у гэтым шабашы. Хай выпускаюць тых, хто вінаваты і жыве па рэжыме, а я сваё імя і свой гонар за магчымасць ёсць пернікі са згушчонкай не прадаю». Пра гэта напісаў палітвязень Мікіта Ліхавід сваёй маці.

Маці палітвязня Мікіты Ліхавіда атрымала ў пятніцу ліст ад сына, які адбывае тэрмін у Наваполацкай калоніі № 10. «Мяркуючы па словах Мікіты, я зрабіла выснову (гэта толькі мае здагадкі), што агульная тэндэнцыя, калі ад «снежаньцаў» патрабуюць падпісваць розныя просьбы, дакацілася і да Наваполацкай калоніі. Мікіта напісаў: «У гэтым шабашы я ўдзельнічаць не збіраюся», намякаючы, што ўлада хоча сарваць куш на прашэнні палітвязняў аб памілаванні», - распавяла Алена Ліхавід «Беларускаму партызану».

«Я тут як на складзе, а адміністрацыя ўсяго толькі глядзіць, каб з гэтага склада нічога не прапала. Мне, каб выйсці, не лаяльнасць начальніка патрэбная, а прысуд суду. Тут сістэма простая: будзе паперка - яны выпусцяць, адчыняць браму і адпусцяць на ўсе чатыры бакі, а не будзе - значыць, не. Але ад таго, дзе я сяджу, ў зоне альбо ў СІЗА, розніцы няма, я сяджу!», - піша Мікіта Ліхавід.

«Я ішоў на плошчу таму, што хачу жыць у свабоднай краіне. Каб у міліцыі служылі годныя людзі, а не ўсе запар. Годных міліцыянтаў у наш час амаль не засталося, і як правіла, яны ўсё са «старой гвардыі», і хутка сыдуць на пенсію і маюць маленькія званні. Афіцэраў, а ўжо тым больш з «вялікімі пагонамі», якія вартыя сваіх званняў, наогул адзінкі. Я хацеў, каб працоўныя ганарыліся сваёй прадукцыяй, якую выпускаюць, каб моладзь не співаліся да 30-ці гадоў. Вось за што я ішоў на Плошчу і гатовы цярпець за свае ідэі, гатовы цярпець за людзей (не звяртаючы ўвагу на тое, хто яны: працаўнікі, бізнесмены ці арыштанты, якія паўжыцця сядзяць у турме), столькі колькі спатрэбіцца. За іхняе права мець магчымасць жыць у дабрабыце з пачуццём гонару за сваю краіну і месца дзе яны жывуць, а не бегчы за мяжу ў пошуках лепшага месца», - піша Мікіта Ліхавід.

Маці зняволенага Алена паведаміла, што ейнага сына змясцілі на 3 месяцы ў ПКТ - гэта так званае «памяшканне камернага тыпу». Туды змяшчаюць тых, хто шмат разоў парушаў турэмныя правілы і, як лічыць турэмшчыкі, не стаў на шлях выпраўлення. Як распавяла Алена Ліхавід, у чацвер-пятніцу ў калонію паедзе адвакатка Дар'я Ліпкін, якой, магчыма, атрымаецца высветліць лёс палітвязня.

Па словах жанчыны, у Мікіты Ліхавіда з'явіліся праблемы са страўнікам і кішэчнікам. Пасля звароту да лекараў быццам бы здароўе наладзілася, але ва ўмовах, калі Мікіта Ліхавід фактычна не выходзіць з ШІЗА, праблемы непазбежныя. «Нават паводле Крымінальна-выканаўчага кодэксу змешчаным у ШІЗА даюць паменшанае харчаванне», - кажа Алена Ліхавід.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках