Кошты на звадкаваны газ падняліся амаль на 10%
28- 26.08.2011, 12:30
З 1 верасня амаль на 10% будуць павышаны рознічныя кошты на звадкаваны газ пры рэалізацыі на АЗС.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 134 ад 19 жніўня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Лімітавы мінімальны кошты складзе 2.600 рублёў за літр (на 9,7% больш), лімітавы максімальны - 2.800 рублёў за літр (на 9,8% больш).
Папярэдні раз кошты падвышаліся 1 жніўня на 24%.