31 снежня 2024, aўторак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманых у Горках павезлі судзіць у Дрыбін

9
Затрыманых у Горках павезлі судзіць у Дрыбін

Дэмакратычных актывістаў, затрыманых 2 жніўня ў Горках, павезлі ў Дрыбін, дзе над імі мае адбыцца суд.

Пра гэта паведаміла сябар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціняская Дэмакратыя" Валерыя Чарнаморцава.

Напачатку судовае паседжанне распачалося ў Горках. Яно было зачыненым. Патрапіць у будынак суды не змаглі ні праваабаронцы, ні журналісты, толькі маці затрыманай актывісткі "Маладога Фронту" Тацяны Шапуцькі. Людзі спрабуюць дамагчыся адчыненага працэсу.

Сёння ў Горках з прычыны чаканага прыезду Аляксандра Лукашэнкі надзвычай павялічаныя меры бяспекі. Як паведамлялі успрацоўнікі міліцыі, хутчэй за ўсё актывістаў аштрафуюць. Але, улічваючы прыезд Лукашэнкі, чакаць на іх вызваленне не даводзіцца.

Нагадаем, што дэмакратычныя актывісты прыехалі ў Горкі патрабаваць сустрэчы зняволенага ў мясцовай калоніі Змітра Дашкевіча з адвакатам. Сярод затрыманых каардынатар аргкамітэта БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай, актывісты БХД, Маладога Фронту і Еўрапейскай Беларусі: Яўген Скрабец, Наста Палажанка, Мікола ДземідзенкаІван Шыла, Таццяна Шапуцька, Юлія Міхайлава, Ганна Шаруба, Раман Васільеў, Вячаслаў Барысаў, Аляксандр Вялітчанка, Аляксей Сянчыла і Уладзімір Радкевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках