23 лiстапада 2024, Субота, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марылуізэ Бек: Лідэры беларускай апазіцыі знаходзяцца за кратамі

4
Марылуізэ Бек: Лідэры беларускай апазіцыі знаходзяцца за кратамі

Дэпутатка Бундэстага Марылуізэ Бек лічыць, што ініцыяваны Лукашэнкам круглы стол магчымы толькі пасля вызвалення палітвязняў.

«Круглы стол магчымы толькі пасля вызвалення палітычных зняволеных» - такую ​​заяву распаўсюдзіла 29 жнівеня нямецкая дэпутатка Марылуізэ Бек ў адказ на прапанову Аляксандра Лукашэнкі сесці за стол перамоваў разам з прадстаўнікамі апазіцыі, Расеі і Еўразвяза, перадае БелаПАН.

«Калі «прэзідэнт» Лукашэнка запрашае за стол перамоваў, гэта можна толькі вітаць. Але яны павінныя прайсці пры ўдзеле лідэраў апазіцыі, вялікая частка якіх знаходзіцца, як вядома, за кратамі», - гаворыцца ў заяве Бек.

На думку нямецкай дэпутаткі, пагаршэнне эканамічнай сітуацыі руйнуе «пацёмкінскія вёскі, пабудаваныя беларускім прэзідэнтам». Бек лічыць, што ён «вымушана ідзе на саступкі з-за цвёрдай пазіцыі Еўразвяза, МВФ і адкрыта абмежаванай гатовасці Расеі зноў уліваць у Беларусь неабмежаваную колькасць сродкаў для палітычнай стабілізацыі Лукашэнкі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках