28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка саджае, але не за стол перамоваў

83
Лукашэнка саджае, але не за стол перамоваў

Паабяцаць і не зрабіць цяжка толькі ў першы раз. Пасля - прывыкаеш.

Так і звыкся ўжо даўно Аляксандр Лукашэнка. Мы ўсе доўга слухалі ягоныя прамовы і інтэрв’ю: вось зараз я вызвалю палітзняволеных, няма чаго ім там дзяржаўную баланду жэрці, і ўвогуле ў турмах сумленныя людзі сядзяць, і гэтым адмарозкам тут не месца! За апошнія два месяцы гэтыя ілжывыя словы гучалі як мінімум тройчы. І адразу ж беларуская дэмакратчыная супольнасць пачынала абмяркоўваць, у які з бліжэйшых дзён палітвязні будуць вызваленыя. Але дні ішлі, потым усё забывалася, а потым казка пра белага бычка пачынала гучаць з самага пачатку. Людзі сапраўды чакалі знаку, ад якога пачаўся б адлік часу да хуткага вяртання нашых блізкіх.

І нешта мінуе час, сыходзяць прамовы, інтэрв’ю ідуць у архіў – а блізкіх нашых дома як няма, так і не было. Не, пэўным чынам Лукашэнка паводзіць сябе паслядоўна – ён сапраўды саджае. Але на за стол перамоваў, а ў турмы. Да вязняў Плошчы дадаўся Алесь Бяляцкі. І яго, дарэчы, арыштавалі, калі Лукашэнка ўжо двойчы паабяцаў вызваліць палітзняволеных.

Цяпер Лукашэнка склікае ўсіх за кольны стол. Не верце! У яго ўжо была такая магчымасць. Ён мог зрабіць гэта 252 разы – менавіта столькі дзён прайшло пасля масавых арыштаў 19 снежня і наступных рэпрэсій. І калі ён сапраўды хоча склікаць кольны стол, то нават гаварцыь пра гэта ён мае права толькі пасля безумоўнага вызвалення і апраўдання ўсіх палітвязняў. Праўда, хутчэй за ўсё, гэта брыдкая хлусня ці прэм’ера чарговага фарсу на сцэне МВФ.

Мы звяртаемся да беларускай дэмакратычнай супольнасці: не паддавайцеся на правакацыі, не будзьце наіўнымі, не дайце сябе зноў падмануць. Калі ўлада шчыра хоча сумесна выцягваць краіну з палітычнай і эканамічнай багны, яна павінна зрабіць адзіны крок: неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных. І тады ёй будзе значна прасцей выходзіць з крызісу.

Застаюцца палітзняволеныя – няма ніякага дыялогу, і нават тэарэтычных дыскусій на тэму “можна ці нельга” быць не можа.

Нельга, панове, нельга! Не можа быць дыялога за кошт жывых людзей, што цяпер пакутуюць у турмах. Мы ведаем гэта дакладна. У той час, калі мы сядзелі ў СІЗА КДБ, мы ведалі, што калі ў гэты час хто-небудзь сядзе размаўляць “за жыццё, за эканоміку” з рэжымам, гэта будзе здрадай. Зараз у турмах засталіся нашы блізкія. І пакуль яны і яшчэ дзесяткі палітвязняў застаюцца там – нават думкі пра магчымасць гэткага дыялога будуць здрадай.

Наста Палажанка і Ірына Халіп,

былыя вязні камеры №10 СІЗА КДБ

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках